Вы тут

Самыя незвычайныя гасцінічныя паслугі


Дзеля прыцягнення турыстаў супрацоўнікі гатэляў бясплатна або за дадатковыя грошы могуць аказваць часам вельмі дзіўныя паслугі. Самыя цікавыя з іх апісала Асацыяцыя тураператараў Расіі.


Калі кліент адчувае сябе адзінокім, яму няма з кім пагаварыць, ён можа за 3,5 еўра ўзяць напракат рыбку ў акварыуме. Штотыдзень бельгійскі гатэль аддае ў арэнду пару такіх рыб. Калі рыбка не «занятая», яна знаходзіцца ў вялікім акварыуме, дзе ёсць усё неабходнае.

Не сакрэт, што большасць людзей забіраюць з сабой з гатэля шампуні, гелі і іншыя рэчы. У некаторых брытанскіх гасцініцах вырашылі выкарыстаць гэтую асаблівасць паводзін пастаяльцаў і напісалі на бутэльках: «Найлепшы шампунь, які вы калісьці кралі» і «Запакуй мяне і вазьмі дадому». У іншым гатэлі пайшлі яшчэ далей, склаўшы для пастаяльцаў, якія выязджаюць, спецыяльную памятку «Не забывай», куды ўжо ўнесены адзенне, пашпарт, тэлефон, іншыя асабістыя рэчы, а таксама пункт «Што трэба ўкрасці з ваннай».

Калі кагосьці адолела бессань, можна патэлефанаваць у службу казак аднаго гатэля на Манхэтэне. На працягу 15 хвілін супрацоўнік на рэсепшэне будзе бясплатна чытаць казку на выбар, праўда, калі не будзе заняты ў той момант.

Калі раптам проста пасярод ночы вам вельмі захацелася піцы, а абслугоўванне ў нумары ўжо не працуе, ёсць гатэль, які прапануе ў сваёй даведцы кантакты мясцовых піцэрый, прычым рэйтынг іх пастаянна абнаўляецца на аснове водгукаў пастаяльцаў.

Раптам здарылася нечаканасць:  скончылася туалетная папера ў той самы момант? Аказваецца, усё вырашальна. У некаторых амерыканскіх гасцініцах дастаткова «паведаміць» пра гэта адмысловаму гатэльнаму робату, які адказвае выключна за раздачу рулонаў.

Іcнуе яшчэ гатэль, у якім ёсць «меню» пахаў на выбар. Заязджаючы ў пакой, можна выбраць водары па сваім настроі і мяняць іх раз у суткі. Ну, а тым кліентам, якія пакутуюць мікробафобіяй, варта адшукаць гатэль, што прапануе скарыстацца дыстанцыйнымі выключальнікамі, якія маюць антымікробнае пакрыццё.

Выходзіце з пакоя, падыходзіце да ліфта, а ён ужо чакае вас. Кнопка выкліку знаходзіцца ў калідоры, побач з вашым пакоем. Так што, зачыняючы дзверы нумара, вы тут жа можаце выклікаць ліфт.

Хто з дам не хваляваўся, гледзячы на белыя ручнікі, на якіх бачныя плямы ад макіяжу? Адна з гасцініц прапануе сваім пастаяльцам ручнікі колеру пудры, каб дамы менш перажывалі, а значыць, радзей мянялі ручнікі.

У некаторых гатэлях тэлевізар убудаваны ў спецыяльнае люстэрка, у той час як у іншых люстэрка паказвае надвор'е, каб пастаялец мог угадаць з гардэробам.

Загаловак у газеце: Не забудзьцеся ўкрасці шампунь

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.