Вы тут

Кітай на 95% забяспечвае сябе насеннем


Рыс, пшаніца, соя і рапс – толькі айчынных сартоў.


Кітай здолеў у апошнія гады істотна ўмацаваць патэнцыял забеспячэння сельгасвытворцаў айчынным насеннем. На дадзены момант доля пасяўных плошчаў з айчыннымі сартамі сельгаскультур перавысіла 95 працэнтаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Намеснік кіраўніка міністэрства Юй Сіньжун распавёў, што фарміраванне трох буйных, дзяржаўнага значэння, селекцыйна-насенняводчых баз у правінцыях Хайнань, Ганьсу і Сычуань, развіццё групы баз рэгіянальнага ўзроўню зрабіла магчымым істотнае павышэнне магчымасцяў айчыннай селекцыі. Кітайскія аграрыі цалкам перайшлі на айчынныя сарты такіх сельгаскультур, як рыс, пшаніца, соя і рапс, доля айчынных сартоў кукурузы ўзрасла з 85 да больш за 90 працэнтаў. Пры гэтым доля айчынных сартоў гародніны застаецца на адзнацы ніжэй 87 працэнтаў, адзначыў намеснік міністра. Прыкметна павышаецца канкурэнтаздольнасць кітайскіх насенняводчых прадпрыемстваў і растуць інвестыцыі ў даследаванні і распрацоўкі з іх боку. 

Цяпер 50 найбуйнейшых кампаній, якія ўтварыліся ў выніку зліцця і паглынання, займаюць не менш за 35 працэнтаў рынку - на 5 працэнтных пунктаў вышэй, чым пяць гадоў таму, сярод іх нямала кампаній з гадавымі аб'ёмамі продажаў ад 1 да 3 млрд юаняў. За пяць гадоў падвоілася колькасць заявак, якія кампаніі падаюць на ахову новых гатункаў культур. На наступным этапе Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, заявіў Юй Синьжун, будзе накіроўваць актыўныя намаганні на прасоўванне "навукова-тэхнічнай і “зялёнай” рэвалюцыі, рэформ па пытаннях якасці, карпаратыўнай дзейнасці і кіравання" ў мэтах хутчэйшага фарміравання сучаснай сістэмы насенняводства, якая адпавядае патрабаванням высакаякаснага развіцця аграрнага сектара краіны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.