Якая асноўная крыніца забруджвання паветра ў Кітаі?
Выхлапы аўтамабільных рухавікоў сталі асноўнай крыніцай забруджвання паветра ў Кітаі, і актуальнасць вырашэння гэтай праблемы расце, гаворыцца ў дакладзе Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Кітай захаваў статус найбуйнейшага ў свеце аўтамабільнага рынку ў мінулым годзе, калі колькасць аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў краіне, дасягнула 310 млн адзінак, павялічыўшыся на 5,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. У некаторых кітайскіх гарадах забруджванне ўзмацнілася з-за спальвання вугалю і выхлапных газаў аўтамабіляў.
Вынікі абследавання паказваюць, што ў Пекіне, Цяньцзіні, Шанхаі і іншых 12 гарадах на выкіды аўтамабільных выхлапаў прыходзілася 13,5 - 52,1 працэнта асноўных забруджвальнікаў паветра. Міністэрства паскорыць распрацоўку плана дзеянняў па кантролі над дызельнымі грузавікамі, якія лічацца асноўнымі забруджвальнікамі паветра. Міністэрства таксама паабяцала выпрацаваць найстражэйшы механізм рэгулявання аўтамабільных выхлапаў і прыняць меры па развіцці зялёнага транспарту.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».