Вы тут

Новы аэрапорт Пекіна адкрыецца налета


Яго пасажыраабарот перавысіць 100 млн. чалавек.


Камісія па жыллёвым будаўніцтве і развіцці гарадской і сельскай мясцовасці Пекіна паведаміла, што ўсе работы ў рамках новага сталічнага аэрапорта завершацца да чэрвеня наступнага года, а з ліпеня па верасень будзе ажыццяўляцца наладка абсталявання, а да кастрычніка аэрапорт афіцыйна будзе ўведзены ў эксплуатацыю, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Да цяперашняга часу завяршылася будаўніцтва тэрмінала новага аэрапорта, ідуць унутраныя аддзелачныя работы і ўстаноўка электрамеханічнага абсталявання. Муніцыпальнае падсобнае збудаванне заершана на 90%, устойліва распрацоўваюцца камандна-дыспетчарскі пункт і інфармацыйны цэнтр, ажыццяўляецца будаўніцтва розных інфармацыйных сістэм. 

З адкрыццём новага аэрапорта ў Пекіне з'явіцца новы тэрмінал плошчай у 700 тысяч кв. метраў, чатыры дадатковыя узлётна-пасадкавыя паласы, а таксама 268 месцаў для стаянак самалётаў. Новы аэрапорт Пекіна спраектаваны на базе канцэпцыі «буйнога міжнароднага хаба», ствараецца комплексны транспартны цэнтр, які будзе злучаць у сабе высакахуткасную чыгунку, метро. 

У доўгатэрміновай перспектыве гадавы пасажыраабарот новага сталічнага аэрапорта перавысіць 100 млн. чалавек, тавараабарот складзе 4 млн. тон. У бліжэйшай перспектыве аб'ём пасажыраабароту да 2025 года складзе 72 млн. чалавек, тавараабарот - 2 млн. тон, прыкладна 620 тыс. самалётаў зробяць ўзлёт і пасадку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.