Вы тут

Памежнікі з пачатку года затрымалі на мяжы з Украінай каля 80 адзінак зброі


Беларускія памежнікі з пачатку года затрымалі на мяжы з Украінай каля 80 адзінак зброі і 1,2 тыс.боепрыпасаў. Пра гэта сёння журналістам паведаміў Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо, перадае БЕЛТА.


Старшыня Дзяржпамежкамітэта таксама прывёў дадзеныя аператыўных зводак украінскіх памежнікаў. За гэты год яны затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы каля 100 адзінак зброі, каля 12 тыс. боепрыпасаў і некалькі дзясяткаў гранат. "Памежнікі абедзвюх краін зробяць усё магчымае, каб спыняць гэтыя патокі. Мы працуем у звязцы", - падкрэсліў Анатоль Лапо.

Ён дадаў, што і Беларусь, і Украіна займаюцца ўмацаваннем сваіх дзяржаўных межаў. "Гэта натуральны працэс - мы павінны забяспечыць бяспеку нашых межаў", - адзначыў Анатоль Лапо.

Закранаючы дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы, старшыня ДПК нагадаў, што дэмаркіраваць трэба будзе 1084 км. Цяпер з карт на мясцовасць вынесена больш за 700 км, ачышчана больш за 300 км. неабходна ўсталяваць 3,2 тыс. знакаў. Беларускім бокам іх устаноўлена каля 900. "Дэмаркацыя ідзе планава, у нас няма ніякіх рознагалоссяў. Усе пытанні вырашаны", - рэзюмаваў Анатоль Лапо.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.