Вы тут

У Каліфорніі бушуюць пажары: у горадзе Парадайс згарэлі каля 2 тыс. дамоў


Значная частка горада Парадайс на поўначы Каліфорніі згарэла ў выніку ляснога пажару, які перакінуўся на гарадскія пабудовы, піша meduza.io.


Агнём, які з-за сухога надвор'я і моцнага ветру імкліва распаўсюдзіўся па горадзе, знішчаныя не менш за дзве тысячы дамоў, заявілі ў мясцовай службе пажарнай аховы.

У горадзе, які налічвае 27 тысяч жыхароў, абвешчана ўсеагульная тэрміновая эвакуацыя.

У выніку пажару ёсць пацярпелыя сярод мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў пажарнай службы. СМІ таксама паведамлялі аб загінулых, аднак афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.