Вы тут

Амерыканцы выпрабуюць сонечны псеўдаспадарожнік


Амерыканская кампанія Aurora Flight Sciences абвясціла аб намеры правесці вясной 2019 года выпрабавання псеўдаспадарожніка Odysseus, піша N+1. Як паведамляе Flightglobal, перспектыўны апарат плануецца выкарыстоўваць у першую чаргу для даследаванняў, звязаных са зменамі клімату. Пры гэтым распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што Odysseus прыдатны і для выведкі, назірання і рэтрансляцыі сігналаў.


Псеўдаспадарожнікамі называюць беспілотныя лятальныя апараты з вельмі вялікай працягласцю палёту. Такія беспілотнікі здольныя знаходзіцца ў паветры да некалькіх месяцаў. Для забеспячэння вялікай працягласці палёту псеўдаспадарожнікі робяць з вельмі лёгкіх матэрыялаў, якія абмяжоўваюць умовы надвор'я, пры якіх тыя могуць бяспечна лятаць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.