Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Удача будзе спадарожнічаць вам шмат у чым. Некаторыя прадстаўнікі гэтага знака змогуць памяняць месца працы ці сустрэць сваё каханне. Вы адчуеце прыліў сіл і справіцеся з усімі справамі, за якія возьмецеся. Адзінае, ад чаго варта ўстрымацца, дык гэта ад удзелу ў новых праектах. Паспрабуйце прытрымлівацца старых, правераных шляхоў.


ЦЯЛЕЦ. Старайцеся не марнаваць каштоўны час, на гэтым тыдні ён будзе на вагу золата. Усё задуманае можа здзейсніцца, калі вы спакойна і старанна будзеце рабіць сваю справу. Перш чым скласці план дзеянняў, варта праверыць надзейнасць тых, каму збіраецеся даверыцца. У другой палове тыдня можаце адчуць, што ў асабістым жыцці наспяваюць праблемы. Паспрабуйце пагаварыць шчыра. Пачуццё такту і спагаднасць дазволяць віртуозна справіцца з пастаўленымі задачамі.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень абяцае быць эмацыянальна насычаным і багатым на падзеі. Вы зможаце дамагчыся мэты, атрымаць прыбытак і здабыць каханне. Фартуна ўсміхнецца ў самы нечаканы момант, а гэта абяцае выкананне даўніх, ужо амаль забытых жаданняў. У чацвер вас чакае гарачае спатканне. У суботу зможаце добра павесяліцца на сяброўскай вечарынцы. Будзьце дабрэйшыя да сваіх блізкіх, пакажыце ім на справе, а не толькі на словах, як вы іх шануеце і любіце.

РАК. Тыдзень абяцае нямала прыемных падзей. Аднак ці хопіць у вас на ўсё гэта сіл? Больш адпачывайце, крыху раней кладзіцеся спаць. Магчымы кардынальныя перамены на рабоце, якія падымуць вас на новы прафесійны ўзровень. У сераду варта прызнаць свае памылкі, упартасць паставіць вас у значна больш няёмкае становішча. Нядзеля — удалы дзень, каб завесці хатнюю жывёлу.

ЛЕЎ. Нядрэнна было б навесці парадак і ў паперах, і ў галаве, і ў асабістых адносінах. Пажадана захоўваць эмацыянальную раўнавагу і не раздражняцца па дробязях. У аўторак будуць удалыя паездкі і камандзіроўкі, магчыма далёкае падарожжа, якое дазволіць атрымаць поспех у справах або будзе садзейнічаць умацаванню здароўя. У суботу варта схадзіць з сябрамі ў лазню ці хоць бы ў кіно.

ДЗЕВА. Панядзелак здзівіць непрадбачанымі паваротамі падзей, якія раскрыюць вашы найлепшыя якасці. У аўторак давядзецца экстранна вырашаць назапашаныя праблемы. Планамерна рухайцеся да мэты, тады яна стане дасягальнай. У пятніцу верагодныя перамены, да якіх вы псіхалагічна не падрыхтаваныя. Аднак панікаваць не варта, справіцеся. У суботу не трэба ператамляцца, адпачывайце, а не спрабуйце перарабіць усе хатнія справы разам.

ШАЛІ. На гэтым тыдні жаданне пазбавіцца ад цяжару адказнасці і збегчы ад праблем можа згуляць з вамі злы жарт. Не спяшайцеся завяршаць справы, якія, на вашу думку, ужо блізкія да фіналу. Раптам могуць выявіцца новыя абставіны, якія ў корані зменяць сітуацыю, і ўсё давядзецца перарабляць нанова. Многае будзе залежаць ад начальства і аб'ёму работ. У сярэдзіне тыдня абмяркуйце праблемы з сябрамі.

СКАРПІЁН. Тыдзень здабыцця ўнутранай раўнавагі і руху наперад. Не саромейцеся дэманстраваць свае таленты, адзін рашучы і ўпэўнены крок дазволіць дасягнуць мэты і адчуць у сабе магутны ўнутраны энергетычны стрыжань. Будзьце ўважлівыя да блізкіх людзей, у вас ёсць усе шанцы зрабіць адносіны ідэальнымі. Вашы ідэі будуць запатрабаваны ў прафесійнай сферы.

СТРАЛЕЦ. Можаце акунуцца ў кругаварот разнастайных дзелавых і асабістых праблем. Неабходна пераадолець сумненні і няўпэўненасць ва ўласных сілах. У панядзелак пастарайцеся праяўляць практычнасць у справах і размеранасць у жыцці, што прынясе поспех у найбліжэйшай будучыні. Цікавае знаёмства можа спрыяць прафесійнаму поспеху. Чацвер прынясе ўздым сіл, у гэты дзень атрымаецца многае паспець і адчуць задаволенасць ад вынікаў. Субота можа прайсці ў актыўных сяброўскіх зносінах.

КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню і раскрыццё творчага патэнцыялу. У аўторак чакайце ўзнагароджання за вашу настойлівасць і працавітасць. У пятніцу могуць узнікнуць акалічнасці, якія зменяць планы. У нядзелю сваякі нагадаюць пра сябе, паспрабуйце аказаць ім неабходную дапамогу і падтрымку.

ВАДАЛІЎ. Вас можа пацягнуць на авантурныя любоўныя прыгоды, толькі не страцьце галавы і не размаўляйце пра асабістыя справы са староннімі. Вас перапаўняюць новыя ідэі і планы, але ўвасобіць іх у рэальнае жыццё будзе няпроста. У сераду можаце прапусціць важныя, але на першы погляд нязначныя дэталі. Засяродзьцеся на рабоце.

РЫБЫ. Творчы настрой дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег па рабоце. На гэтым тыдні вам больш чым калі-небудзь важна быць самім сабой. Незалежна ад меркавання навакольных неабходна абараніць сваю праўду. Не варта падладжвацца пад чужыя чаканні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.