Вы тут

Алене — ад Юлія


З рук вядомага рэжысёра Юлія Гусмана важкую ўзнагароду атрымала кіраўніца праекта “Фестываль нацыянальных культур — Сузор’е дружбы” Алена Сіпакова


Сяброў газеты па свеце — шмат, сярод іх і кіраўніца Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Нядаўна дайшлі да нас весткі, што праект суполкі “Сузор’е дружбы” стаў лепшым у рэгіёне ў намінацыі “Наш агульны дом — Расія”. Тое пацвердзіла й Алена Сіпакова. Даслала здымкі з урачыстасці. Што за ўзнагарода? “Нацыянальную прэмію “Грамадзянская ініцыятыва” заснаваў Камітэт некамерцыйнай арганізацыі “Фонд Кудрына па падтрымцы грамадзянскіх ініцыятыў”, — патлумачыла Алена. — Прэмію прысуджалі ўжо ў 25-ы раз. А званне лаўрэатаў прэміі прысуджаюць як знак грамадскага прызнання — за асабліва важныя сацпраекты”.

У Іркуцку цырымонію ўшанавання лаўрэатаў рэгіянальнага этапу арганізавалі ўпершыню. Адзначыць лепшых прыехаў прадстаўнік Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў, рэжысёр Юлій Гусман.

Віншуем, Алена! Новых поспехаў! Пра сам праект “Сузор’е дружбы” — яшчэ напішам.

Алесь МУРОЧАК

Фота Андрэя ФЁДАРАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.