Вы тут

Мінабароны падвяло вынікі традыцыйнага творчага конкурсу


У калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл узнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу, які праводзіць Міністэрства абароны. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, а таксама патрыятычнага выхавання насельніцтва.


Фота БЕЛТА

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Як адзначыў Леанід Касінскі, развіццё ў грамадстве пачуцця патрыятызму, выхаванне пачуцця адказнасці за абарону краіны з'яўляюцца прыярытэтнымі кірункамі забеспячэння ваеннай бяспекі.

Павел Лёгкі ў сваю чаргу падкрэсліў, што «мала быць прафесіяналам і пісаць пра армію цікава, тут трэба пісаць дакладна. Неяк Прэзідэнт параўнаў вынікі журналісцкай працы з магчымымі наступствамі прымянення зброі масавага паражэння. Сёння так і ёсць. Мы фарміруем грамадскае меркаванне, а ў сучасным свеце грамадская думка — гэта магутны сродак уздзеяння, зброя, інструмент уплыву. Безумоўна, фарміруючы стаўленне да войска, мы ствараем яго імідж у вачах мільёнаў грамадзян, тым самым падтрымліваючы нашы Узброеныя Сілы. Сёння дапамагаць арміі не толькі справай, але і словам як ніколі важна».

Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Аўтарскі погляд» стаў наш рэдактар аддзела Валяр'ян Шкленнік (на фота). Віншуем калегу!

Загаловак у газеце: Жур­на­лісц­кай збро­яй

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.