Вы тут

На Усебеларускім злёце студатрадаў падвялі вынікі за мінулы год


На цырымоніі падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр — 2018" вызначылі лепшыя студэнцкія атрады. На працягу папярэдняга года байцы паказвалі выдатныя вынікі, працуючы ў розных напрамках. Напрыклад, лепшым будаўнічым атрадам стаў атрад "Дойліды" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, медыцынскім — "Медык" Полацкай раённай арганізацыі БРСМ, а педагагічным — "Палаючыя сэрцы" Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ.


Пераходзячы сцяг атрымаў студэнцкі будаўнічы атрад “Эўрыка” Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яго ўдзельнікі займаліся выконвалі работы на Беларускай АЭС некалькі гадоў.

Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК БРСМ павіншаваў усіх прысутных з выдатным заканчэннем працоўнага семестра і вызначыў новыя задачы на наступны:

"У 2018 годзе было сфарміравана больш за дзве тысячы студатрадаў па розных профілях, у якіх удзельнічала 26 тысяч чалавек. Праца — гэта тое, што ляжыць у аснове беларускай дзяржаўнасці, у выхаванні патрыётаў краіны. Радуе, што ў нашых шэрагах шчыруюць тыя, хто даказвае справай, што такое студатрад. Вядома, без ветэранаў гэты рух не існаваў бы, таму вялікі дзякуй за тое, што яны рабілі і працягваюць рабіць. Мы будзем і надалей у іх вучыцца. Наперадзе для студатрадаў стаіць шмат задач: будоўля паліклінікі ў Астраўцы, праца на Еўрапейскіх Алімпійскіх гульнях і іншых аб'ектах".

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.