Вы тут

ДАІ заклікае да пільнасці ў сувязі пагаршэннем умоў надвор’я


Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні чакаецца пацяпленне, а разам з ім дождж, мокры снег, туман і, як следства, пагаршэнне дарожных умоў.


Каб пазбегнуць цяжкіх ДТЗ Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх кіроўцаў з заклікам праяўляць максімум увагі і асцярожнасці на дарогах.

У такіх умовах надвор'я значна пагаршаецца бачнасць і ў некалькі разоў узрастае тармазны шлях. Павялічваецца небяспека заносаў і страты кіравальнасці аўтамабілем, а таксама наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Ва ўмовах абмежаванай бачнасці або пры трапленні ў паласу туману неабходна плаўна зніжаць хуткасць, уключыць блізкае святло фар і протцтуманные фары. Не забываць правяраць спраўнасць фар, габарытных агнёў і стоп-сігналаў, а таксама часцей іх праціраць.

Ва ўмовах змянення надвор’я выбіраць хуткасць руху, дыстанцыю і бакавы інтэрвал неабходна з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе, абавязкова прышпільвацца рамянямі бяспекі, пазбягаць рэзкіх манеўраў, паскарэнняў і тармажэнняў.

Пешаходы абавязаны пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што кіроўцы іх заўважылі і прапускаюць. Нават на рэгуляваных пешаходных пераходах не пачынайце пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца.

У выпадку вымушанага руху па краі праезнай часткі абявязкова вызначайце сябе святлоадбіўнымі элементамі (лепш, калі гэта будуць павязкі на абодвух рукавах ці камізэлька). Важна, каб святловяртальнікі не было закрытыя адзеннем, сумкай ці парасонам. Пры гэтым выкарыстанне флікераў не дае права парушаць ПДР і беспадстаўна выходзіць на праезную частку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.