Вы тут

Навіны сталіцы


  • У Смалявічах для мінчан плануецца пабудаваць эксперыментальны пяціпавярховы васьміпад'езны жылы дом з электраплітамі, арыенціровачна на 160 кватэр. Папярэдняя інфармацыя па рэалізацыі Указа № 103 размешчана на сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА. Дакумент уступіў у сілу 21 сакавіка гэтага года. Паводле яго, жыхары сталіцы, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць атрымаць жыллё ў горадзе-спадарожніку. Будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў 2019—2020 гадах долевым спосабам, забудоўшчыкам выступіць УКБ Мінаблвыканкама. Ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама праінфармавалі, што заяву ў адміністрацыю свайго раёна Мінска грамадзяне маюць права падаваць незалежна ад даты пастаноўкі на ўлік. Фарміраванне спісаў дольшчыкаў ажыццяўляецца па заяўляльным прынцыпе пад кантролем Мінскага гарвыканкама на працягу трох месяцаў з даты апублікавання інфармацыі аб жылым доме.

 

  • Дзяржаўтаінспекцыя Мінска сёння праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Бяспраўніку» не месца за рулём!», паведамілі БелТА ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Асаблівую ўвагу аддадуць прафілактыцы аварый па віне кіроўцаў, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі. За студзень — люты ў сталіцы выяўлена больш за тысячу фактаў такіх парушэнняў. Па віне бяспраўнікаў адбылося два ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі траўмы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.