Вы тут

У Шанхаі пройдзе міжнародны турыстычны кірмаш


Звыш 750 экспанентаў з 53 краін і рэгіёнаў свету пацвердзілі сваю гатоўнасць удзельнічаць у Шанхайскім міжнародным турыстычным кірмашы-2019, які пройдзе з 18 па 21 красавіка ў кітайскім мегаполісе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Шанхайскае муніцыпальнае ўпраўленне па справах культуры і турызму адзначыла, што Марока, Мадагаскар, Папуа-Новая Гвінея, Габон і Туркменістан упершыню размесцяць свае стэнды на гэтым кірмашы. Італія, Расія, Шры-Ланка, Японія, Камбоджа, Перу і Куба — доўгатэрміновыя партнёры-ўдзельнікі кірмашу — прадставяць новыя прадукты і паслугі ў адпаведнасці з новымі напрамкамі на кітайскім турыстычным рынку, паведаміў арганізатар.

Штогадовае мерапрыемства ўяўляе сабой платформу, на якой дэманструюцца прыродныя пейзажы Кітая. У гэтай сувязі мясцовыя турыстычныя ведамствы спрабуюць паказаць наведвальнікам свае турыстычныя рэсурсы з дапамогай высокіх тэхналогій.

У кірмашы прымуць удзел прадстаўнікі турбюро, агенцтваў, анлайн-тураператараў, авіякампаній, тэматычных паркаў, гатэляў і страхавых кампаній. Чакаецца, што агульная колькасць прафесійных наведвальнікаў перавысіць 15 тысяч чалавек, а колькасць аматараў падарожжаў — 50 тыс.

Як вядома, у 2018 годзе кітайскія турысты здзейснілі 150 млн замежных тураў і 5,5 млрд унутраных тураў. Мацерыковую частку Кітая наведалі 48 млн замежных турыстаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.