Яна будзе дзейнічаць у месцах правядзення II Еўрапейскіх гульняў да 2 ліпеня, паведамляе сайт МУС.
Беспілотныя лятальныя апараты і авіямадэлі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” забаронена выкарыстоўваць на спартыўных аб'ектах, у месцах правядзення спаборніцтваў і размяшчэння ўдзельнікаў гульняў, а таксама ў фан-зонах для балельшчыкаў у Мінску і Мінскім раёне.
У гэты перыяд займацца аэрафотаздымкай могуць толькі беспілотнікі дзяржорганаў і акрэдытаваных СМІ ў мэтах забеспячэння і асвятлення Еўрапейскіх гульняў.
Калі няма афіцыйнага дазволу на выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата або авіямадэлі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права выключыць апарат і вярнуць яго ўладальніку пасля 2 ліпеня.
Усе несанкцыянаваныя палёты будуць спыняцца. Прычым на пакрыццё кошту збітых дронаў уладальнікам разлічваць не варта. Акрамя таго, суд можа абавязаць парушальніка выплачваць кампенсацыю той асобе, чыю маёмасць беспілотнік пашкодзіць пры падзенні. Пра гэта гаворыцца ў падпісаным у пачатку месяца кіраўніком дзяржавы Указе "Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў”.
Дарэчы, нагадваюць у МУС, увоз у нашу краіну з-за мяжы беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей без наяўнасці ліцэнзіі і допуску на здымкі недапушчальны. Таму замежным гасцям варта загадзя паклапаціцца аб атрыманні адпаведных дазволаў у Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Рэспублікі Беларусь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.