Вы тут

Чарчэнне будуць вывучаць у дзясятым класе


З 1 верасня беларускія дзевяцікласнікі змогуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні. Раней такая магчымасць была толькі ў навучэнцаў 8, 10 і 11 класаў.


У тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі на 2019/2020 навучальны год змянілася колькасць гадзін на вывучэнне асобных вучэбных прадметаў у 9 класе. Як тлумачаць у галоўным адукацыйным ведамстве, абноўленыя навучальныя праграмы ўкараняюцца ў адукацыйны працэс паэтапна пачынаючы з 2015/2016 навучальнага года. У 2019/2020 навучальным годзе па новых праграмах будуць вучыцца дзевяцікласнікі, такім чынам абнаўленне зместу адукацыі на І і ІІ ступенях (з 1-га па 9 клас) завершыцца.

Усе новаўвядзенні закліканы спрасціць змест адукацыі і прывесці яго ў адпаведнасць з узроставымі пазнавальнымі магчымасцямі школьнікаў.

Навучальныя праграмы для дзевяцікласнікаў зведалі практычна тыя ж змены, што і праграмы для 5—8 класаў. Па-першае, адбылося пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу. Частка найбольш складанага (па фізіцы, хіміі) перанесена ў 10 і 11 класы. Быў выключаны найбольш складаны вучэбны матэрыял, які не мае практычнай значнасці для выпускнікоў дзявятага класа, скарочаны пералік абавязковых для засваення паняццяў. Рэалізаваныя міжпрадметныя сувязі, каб, напрыклад, пры вывучэнні фізікі школьнікі маглі абапірацца на веды па матэматыцы. Павялічаны час, які выдзяляецца на паўтарэнне і замацаванне вывучанага матэрыялу і рашэнне задач па матэматыцы.

Разам з тым у 9 клас з 10-га было перанесена вывучэнне геаграфіі Беларусі. Асобныя тэмы па фізіцы, наадварот, перанеслі ў 9 клас з 7-га. Напрыклад, па фізіцы з праграмы для 7 класа ў праграму для 9-га перанесены простыя механізмы, закон Архімеда, а таксама некаторыя лабараторныя работы. У першым паўгоддзі вывучэнню фізікі прысвячаюцца тры гадзіны ў тыдзень.

А вось вывучэнне прадмета «Чарчэнне» было вырашана перанесці ў 10 клас (ён будзе вывучацца ў дзясятым класе пачынаючы з 2020/2021 навучальнага года).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.