Міжнародная даследчая каманда на чале з кітайскім палеантолагам Сін Ліда афіцыйна абвясціла, што яны ўпершыню ў гісторыі выявілі новы від старажытных птушак у бірманскім бурштыне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паведамляецца, што бурштын, дзе апынулася нага старажытнай птушкі, мае досыць маленькі памер, яго даўжыня складае каля 3,5 см, вага — 5,5 г. Бурштын быў знойдзены ў даліне Хуконг у М’янме.
Навукоўцы адзначылі, што выяўленая птушка мела незвычайна доўгі сярэдні палец, які не сустракаецца ў іншых вымерлых або жывых птушак. Таму палеантолагі аднеслі яе да новага віду. Даследчыкі мяркуюць, што гэтая птушка была меншай за палявога вераб’я па памеры, а яе падоўжаны трэці палец быў унікальным інструментам для здабычы ежы.
Што за таемнымі дзвярыма?