Вы тут

Беларускія армейцы прымуць удзел у Сусветных ваенных гульнях


14 кастрычніка зборная Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адправілася на 7-я Сусветныя ваенныя гульні, якія пройдуць з 18 па 27 кастрычніка ў кітайскім горадзе Ухань (Кітайская Народная Рэспубліка), паведамляе сайт Міністэрства абароны.


У склад беларускай зборнай увайшлі больш за 90 спартсменаў, якія выступяць у 12 відах спорту. Гэта: парашутны спорт, стральба з лука, бокс, фехтаванне, дзюдо, сучаснае пяцібор'е, стральба кулявая, скачкі ў ваду, лёгкая атлетыка, трыятлон, барацьба, ваеннае пяцібор'е.

Сярод спартсменаў, якія прадставяць Беларусь, такія знакамітыя атлеты, як прапаршчык Марына Слуцкая (чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў, чэмпіёнка Еўропы па дзюдо), прапаршчык Вольга Мазуронак (чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр 6-х Сусветных ваенных гульняў), Анастасія Пракапенка ( чэмпіёнка свету па сучасным пяцібор'і), Максім Недасекаў (чэмпіён II Еўрапейскіх гульняў па лёгкай атлетыцы), Дзмітрый Асанаў (чэмпіён II Еўрапейскіх гульняў па боксе) і іншыя. Сцяганосцам зборнай Узброеных Сіл Беларусі на цырымоніі адкрыцця стане трэнер каманды па кулявой стральбе, алімпійскі чэмпіён Сяргей Мартынаў.

Сусветныя ваенныя гульні - комплекснае спаборніцтва з рознымі дысцыплінамі, арганізаванае спецыяльна для спартсменаў-вайскоўцаў. Арганізатарам выступае Міжнародны савет ваеннага спорту. Гульні, як і Алімпійскія, праводзяцца адзін раз у чатыры гады. У Сусветных ваенных гульнях традыцыйна прымаюць удзел вайскоўцы больш за 100 краін свету. Па маштабе гульні супастаўныя з Алімпійскімі, таму нярэдка іх называюць Ваеннымі Алімпійскімі гульнямі.

Фота ў мініяцюры: mil.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.