Вы тут

Трамп заявіў, што Клінтан звар'яцела


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў апошнія выказванні суперніка па прэзыдэнцкай гонцы 2016 года, экс-дзяржсакратара Хілары Клінтан, якая абвінавачвала шэраг амерыканскіх палітыкаў ў сувязях з Расіяй, піша ТАСС.


"Хілары назвала [члена Палаты прадстаўнікоў ад штата Гаваі] Тулсі Габард "фаварыткай Расіі", а [экс-кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад парты "зялёных"] Джыл Стайн "расійскім агентам". Як усё чулі, мяне таксама называлі вялікім аматарам Расіі, сапраўды, мне падабаюцца рускія людзі, як і ўсе людзі, - адзначыў ён у суботу ўвечары ў Twitter. - Хілары звар'яцела!".

Тулсі Габард з'яўляецца адным з кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Фота ў мініяцюры: ru.oxu.az

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.