Кітайскі спадарожнік вымяраў спектр пратонаў.
Кітайскі спадарожнік, які атрымаў назву «Укун» у гонар Цара малпаў (галоўнага героя класічнага кітайскага рамана «Падарожжа на Захад», які славіцца вострым зрокам), не толькі займаецца пошукамі нябачнай цёмнай матэрыі, але і даследуе паходжанне касмічных прамянёў, высокаэнергетычных часціц, якія распаўсюджваюцца ў космасе з хуткасцю, блізкай да хуткасці святла, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З дапамогай кітайскага касмічнага апарата па даследаванні часціц цёмнай матэрыі DAMPE (Dark Matter Particle Explorer), вядомага пад назвай «Укун», міжнародная даследчая група зрабіла дакладныя вымярэнні спектру пратонаў — найбольш распаўсюджанага кампанента касмічных прамянёў — у энергетычным дыяпазоне ад 40 ГэВ да 100 ТэВ /(адзін ТэВ складае за 1 трлн электрон-вольт (эв).
Па словах вядучага вучонага праекта DAMPE, начальніка абсерваторыі Цзыцзіньшань пры Акадэміі навук Кітая Чан Цзінь, вымераны спектр паказвае, што струмень пратонаў павялічваецца на ўзроўні сотняў мільярдаў эв, а затым памяншаецца прыкладна на ўзроўні 14 ТЭВ, што паказвае на наяўнасць новай спектральнай асаблівасці касмічных прамянёў. «Гэтае новае адкрыццё мае вялікае значэнне для таго, каб дапамагчы навукоўцам зразумець крыніцу і паскарэнне касмічных прамянёў у Млечным шляху», — сказаў Юань Цян, даследчык абсерваторыі Цзыцзіньшань пры Акадэміі навук Кітая.
Вынікі, заснаваныя на дадзеных, якія DAMPE сабраў за першыя два з паловай гады сваёй працы, апублікаваныя ў часопісе Science Advances.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.