Вы тут

У метро — праз QR-код


20 млн пасажыраў метро ў Шэньчжэні аплачваюць праезд шляхам сканавання. 


Больш за палову пасажыраў метро горада Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) аплачваюць праезд шляхам сканавання QR-кода, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пры гэтым агульная колькасць такіх пасажыраў перавысіла 20 мільёнаў, паведаміла тэхналагічная кампанія Tencent. Паводле дадзеных, апублікаваных кампаніяй, узрост 54 працэнтаў пасажыраў, якія аплачваюць праезд у метро па QR-коду, складае менш за 30 гадоў.

Сканаванне кода стала пераважным спосабам аплаты праезду ў метро для турыстаў, якія наведваюць горад, якія складаюць 45 працэнтаў ад агульнай колькасці карыстальнікаў падобных паслуг.

Міні-праграма QR-кода для праезду ў метро была запушчана Tencent на платформе WeChat. На дадзены момант гэтая міні-праграма стала даступнай у сямі гарадах рэгіёну «Вялікага заліва» Гуандун — Сянган — Аамэнь, пры гэтым яна дзейнічае па ўсёй сетцы метро ў гарадах Шэньчжэнь і Гуанчжоў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.