Перагаворы прэм'ер-міністраў праходзілі на тэрыторыі інавацыйнага цэнтра «Сколкава». Да іх пачатку Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў прынялі ўдзел у рабоце міжнароднага форума «Адкрытыя інавацыі».
Выступаючы на мерапрыемстве, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што сёння адток кадраў у ІT не з'яўляецца праблемай для нашай краіны. «Да нас сталі вяртацца многія з тых, хто з'ехаў раней. А выпускнікі з ІT-спецыяльнасцю практычна цалкам застаюцца ў краіне. Літаральна на мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову ўрада аб стварэнні на базе Парка высокіх тэхналогій ІT-універсітэта», — перадае словы Сяргея Румаса БелТА. Таксама ён расказаў пра ідэю стварэння венчурнага фонду краін ЕАЭС для сумеснага інвеставання ў стартапы і кампаніі.
Прэм'ер-міністр Беларусі звярнуў увагу калег на поспехі Парка высокіх тэхналогій пасля падпісання Дэкрэта аб лічбавай эканоміцы: «І экспарт, і агульная выручка парка растуць на 30—40 % у год, — паведаміў Сяргей Румас. — Сёлета экспарт чакаецца ў памеры 2 мільярдаў долараў, што з'яўляецца немаленькай сумай для такой невялікай краіны, як Беларусь. Па экспарце софту на душу насельніцтва Беларусь стала адным з лідараў Усходняй Еўропы і СНД».
Прэв'ю: minsknews.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.