Вы тут

Кітай запусціў новы спадарожнік "Бэйдоў"


Кітай запусціў у космас новы спадарожнік навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоу» з касмадрома Січан (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Запуск быў ажыццёўлены з дапамогай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-3Б» («Вялікі паход-3Б»). Касмічны апарат стаў 49-м спадарожнікам у сістэме «Бэйдоў» і 24-м у сямействе спадарожнікаў «Бэйдоў-3».

Такім чынам, тры спадарожніка «Бэйдоў-3» ужо выведзены на нахільную геасінхронную арбіту. Здзейснены запуск з’яўляецца 317-м для ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн».

Новы спадарожнік і ракета-носьбіт былі распрацаваны Кітайскай акадэміяй касмічных тэхналогій і Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі, якія працуюць пры Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхналогій.

Кітай запусціць яшчэ шэсць спадарожнікаў «Бэйдоў-3» для стварэння глабальнай сеткі навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоў».

ПРЭВ'Ю: http://russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.