Вы тут

У Лагойскім раёне два падлеткі адправіліся пастраляць па мішэнях. Аднаго з іх параніла


Учора каля апоўдня ў аператыўна-дзяжурную службу Лагойскага РАУС з раённай бальніцы паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу з агнястрэльным раненнем сярэдняй трэці правага пляча і раненнем галавы звярнуўся 13-гадовы жыхар Лагойскага раёна. У дзіцяці з рукі ўрачы вынялі дзве драбіны. Пра гэта паведамляе МУС.


У ходзе праверачных мерапрыемстваў следча-аператыўнай групай устаноўлена, што на самой справе падлетка параніў старэйшы брат са стрэльбы, якая належыць іх бацьку. Адно ружжо, зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку, 50-гадовы паляўнічы захоўваў дома ў сейфе, а два незарэгістраваныя хаваў у стозе сена ў адрыне. Вось менавіта з адной з незарэгістраваных стрэльбаў падлеткі і адправіліся да ўскрайку лесу, каб пастраляць па мішэнях. Па ўсёй верагоднасці, пакуль малодшы ўсталёўваў мішэнь, старэйшы зрабіў выпадковы стрэл і параніў брата.

У цяперашні час па факце прычынення агнястрэльнага ранення следчымі Лагойскага РАСК праводзіцца праверка. У паляўнічага зброя канфіскавана.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.