Вы тут

У Пухавіцкім раёне скралі больш за 500 м вузкакалейкі


Пухавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб крадзяжы пагонных рэек вузкай каляіны, якія належаць торфабрыкетнаму заводу (ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).


Падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя чацвёра непрацуючых мужчын ва ўзросце 20, 31, 40 і 50 гадоў, якія былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў межах аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Па дадзеных следства, 31-гадовы жыхар Мінскага раёна, ведаючы пра тое, што вузкакалейная чыгунка не выкарыстоўваецца прадпрыемствам, вырашыў здзейсніць крадзеж. Для гэтага мужчына на асабістым грузавым аўтамабілі з трыма знаёмымі прыехаў на ўчастак. Аўтагенным зварачным апаратам рэйкі агульнай даўжынёй больш за 500 метраў падзяліў на фрагменты і вывез.

Далей больш за 10 тон выкрадзенай маёмасці мужчыны збіраліся здаць пад выглядам лому. Падазраваныя далі прызнальныя паказанні, да іх прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. На іх маёмасць накладзены арышт.

Следчыя шукаюць ролю кожнага ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў, таксама памер нанесенай арганізацыі маёмаснай шкоды. Выкрадзеная маёмасць выяўлена. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.