Учора на закрыцці сесіі кожная з іх адпаведна з пададзенымі заявамі скамплектавала склад, а пасля на першых пасяджэннях вызначыла намеснікаў старшынь камісій.
Колькасць дэпутатаў у камісіях — ад 5 да 10. Самыя вялікія камісіі (па 10 членаў) па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы і па міжнародных справах. Па дзевяць дэпутатаў у Пастаянных камісіях па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы; па адукацыі, культуры і навуцы; па працы і сацыяльных пытаннях; па заканадаўстве; па нацыянальнай бяспецы. Дарэчы, у апошняй працуе і жанчына — Марына Лянчэўская. Менш за ўсё парламентарыяў будуць весці сельскагаспадарчы сектар. Камісія па аграрнай палітыцы на чале з Мікалаем Шаўчуком сфарміравана ў складзе пяці чалавек. Па шэсць дэпутатаў у камісіях па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце; па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі; па эканамічнай палітыцы; па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. На аднаго члена больш у камандах Ігара Камароўскага (адказны па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі) і Людмілы Ніжэвіч (вырашаюць пытанні бюджэту і фінансаў).
У тэму
Людміла Канановіч, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях:
«Планы сур'ёзныя, грандыёзныя. Зараз ужо ў нашай камісіі знаходзіцца праект закона аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі. Гэта самае першае, над чым мы будзем працаваць. Ёсць дэпутацкая ініцыятыва аб распрацоўцы і ўнясенні змяненняў і карэкціровак у заканадаўства аб занятасці. Таксама важны аспект у нашай рабоце. І канешне ж, заканадаўства аб ветэранах. Я думаю, мы таксама над ім папрацуем».
Марыя ДАДАЛКА
Прэв'ю: medvestnik.by
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.