Вы тут

У пачатку лютага выберуць “Найлепшага ляснічага 2019 года”


Конкурс аб’яднае сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Пераможцу выберуць у пачатку лютага. “Найлепшы ляснічы 2019 года” атрымае не толькі дыплом, але і каштоўны падарунак коштам да 50 базавых велічынь, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.


Фота: vbobruisk.by

Першы этап конкурсу ўжо адбыўся: кожная вобласць вылучыла свайго прэтэндэнта на званне найлепшага ляснічага краіны. Цяпер адмысловай камісіі трэба будзе разгледзець шэсць кандыдатур. Гэта прадстаўнікі Баранавіцкага, Багушэўскага, Слуцкага, Астравецкага, Клічаўскага і Гомельскага доследнага лясгасаў.

Прэтэндэнты будуць ацэньвацца па 20 розных паказчыках, сярод якіх — выкананне работ па лесааднаўленню і лесаразвядзенню, правядзенне высечак догляду, барацьба з ляснымі пажарамі і браканьерствам і многае іншае. Не застануцца без увагі дзелавыя і прафесійныя якасці канкурсантаў, а таксама іх стаж працы ў арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі.

Конкурс “Найлепшы ляснічы года” стаў ужо традыцыйным. Галоўная яго мэта — павышэнне прафесійнага майстэрства работнікаў падпарадкаваных арганізацый і іх матэрыяльнае стымуляванне. Чакаецца, што ўзнагароджанне пераможцы адбудзецца ў сярэдзіне лютага падчас выніковага пасяджэння калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.