Вы тут

Падтрыманне ўзроўню рэальных заробкаў — задача нумар адзін для ўрада ў гэтым годзе


Савет Міністраў правёў пасяджэнне па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця. У першым квартале арганізацыі, у якіх не забяспечваўся належны ўзровень заработнай платы, павінны выйсці на 500 беларускіх рублёў. Персанальная адказнасць за гэта, як адзначыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, на мясцовых кіраўніках. Але галоўная ўмова застаецца непахіснай — заробкі павінны быць напрацаваны.


Асобную ўвагу на пасяджэнні надалі выканальніцкай дысцыпліне. Асабліва тут адстаюць Мінжылкамгас, Мінскі і Гомельскі гарвыканкамы.

«Мы прааналізавалі, як выкананы даручэнні прэм'ер-міністра, рашэнні Савета Міністраў і яго Прэзідыума, па якіх патрабаваўся даклад ураду. Выснова: амаль пятая частка даручэнняў выканана з парушэннем устаноўленых тэрмінаў», — перадае словы прэм'ер-міністра БелТА.

Задачы кіраўнік урада паставіў і перад ІТ-сектарам. Галіна павінна быць больш арыентавана на беларускую, а не замежную эканоміку. Дарэчы, сувязь і інфармацыя — сферы, якія зрабілі значны ўнёсак у рост эканомікі краіны ў 2019 годзе. І такая сітуацыя характэрна не толькі для Міншчыны, дзе размешчаны Парк высокіх тэхналогій. Ён стаў значным суб'ектам, які забяспечвае паступленне валюты ў краіну. «Гэта добра, але ІT-сектар павінен больш працаваць на беларускую эканоміку. Пакуль жа ўзровень узаемадзеяння ўнутры краіны па гэтым кірунку цяжка назваць дастатковым — усе найноўшыя распрацоўкі працуюць на эканоміку іншых краін», — сказаў кіраўнік урада.

Звярнуў увагу Сяргей Румас і на зніжэнне ўзроўню работы з інвестарамі на месцах. Паказчыкі па прыцягненні прамых замежных інвестыцый не выканалі чатыры рэгіёны: Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі і Мінскі.

Прэв'ю: grodnonews.by

Загаловак у газеце: Заробкі ў прыярытэце

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.