Вы тут

Качанава пра водазабеспячэнне і іншыя праблемныя пытанні сталіцы


Кіраўнікі адміністрацый Мінска павінны займацца ўсімі пытаннямі: ад правапарушэнняў да эканомікі — для гэтага ў іх ёсць усе паўнамоцтвы. Неабходна выконваць усе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця комплексна. І для гэтага павінны існаваць самая жорсткая дысцыпліна і парадак, перакананая Наталля Качанава, Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная Прэзідэнта па горадзе Мінску. Аб гэтым было сказана на сустрэчы з актывам сталіцы пры абмеркаванні выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першы квартал.


Фота: БелТА.

«А як у мяне?»

Спікер адзначыла, што пэўныя праблемы існуюць у гандлі, будаўніцтве, сістэме ЖКГ, у рабоце са зваротамі грамадзян. Выкананы толькі адзін паказчык — па зніжэнні затрат, пра які казаў Прэзідэнт, астатняе — не. Яна нагадала пра неабходнасць уважліва слухаць выступленні Прэзідэнта на розных узроўнях, бо на іх ён дае дакладныя інструкцыі да дзеян-
ня, якія трэба праламляць на сябе і задацца пытаннем «а як у
мяне?»:

— Прэзідэнт быў на мотавелазаводзе. Пакуль ён туды не прыехаў і не сказаў, ні ў каго і думкі не ўзнікла, што можна выкарыстоўваць гэтую пляцоўку як арэндную. А цяпер са 150 тысяч м2 плошчы там 120 ужо закантрактаваныя, і прадпрыемствы ды вытворчасці чакаюць, калі заселяцца туды і пачнуць працаваць. Пры гэтым працуе і сам завод без спынення.

Трэба думаць, дзе і як замяшчаць даходы, якія прыносілі сферы, што з-за аб'ектыўных прычын сёння «праселі», звярнула ўвагу Наталля Качанава.

— У нас павінна быць прадукцыя, якую можна рэалізоўваць, не запаўняючы склады. Напрыклад, прадукцыя прадпрыемства «Камволь» сёння практычна ў кожнай краме. Наша задача цяпер — выпускаць большы асартымент тканін і напаўняць імі крамы. Было заданне 6 мільёнаў пагонных метраў тканіны выпускаць — значыць трэба выпускаць, і сёння ёсць куды яе прадаць. І цана добрая — метр тканіны  — 12-13, самая дарагая — 16 рублёў, гэта прымальны кошт.

Капрамонт, адсяленне, могілкі

Наталля Качанава перакананая, што работа сістэмы ЖКГ павінна быць абсалютна іншай, бо бадай што палова зваротаў грамадзян датычыцца менавіта дадзенай сферы. Яна згадала сітуацыю, з якой да яе на прыём па асабістых пытаннях прыйшла мінчанка:

— Жанчына задаецца пытаннем, чаму сёння плата за прыборку і асвятленне месцаў агульнага карыстання ў доме бярэцца ў залежнасці ад плошчы кватэр, а не ад колькасці жыльцоў. І я цалкам згодная, што гэта няправільна. І кіраўнік адміністрацыі мог бы ўзняць гэтае пытанне, каб яго вырашалі на самым высокім узроўні. У людзей невырашэнне пытанняў па іх зваротах, калі іх накіроўваюць ад адной інстанцыі да іншай, што выклікае незадавальненне. А гэта як лакмусавая паперка фарміравання даверу да ўладаў.

Капітальны рамонт павінен быць выкананы якасна, а не так, каб людзі гадамі хадзілі і дабіваліся выпраўлення яго хібаў. Вясенні абход зрабілі — расказалі ў прэсе, дзе што будзе сёлета зроблена, каб людзі ведалі. Адносна адсялення таксама трэба дакладна вызначаць: сектар адсяляюць — значыць адсяляюць. Навошта пераносіць тэрміны, калі людзі не ведаюць, абнаўляць ім сваё жыллё ці чакаць адсялення. Або здараецца, што ўвогуле перадумалі адсяляць, ці наадварот — тэрмінова трэба выязджаць заўтра.

— Гэта ўжо работа службаў архітэктуры — дакладна вызначыць, дзе што будзе рабіцца. Ёсць генплан, растлумачце людзям, дзе раён індывідуальнай забудовы застаецца, а дзе — не, — заклікала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўніцтва сталіцы. — Сёння вы можаце прапанаваць свае варыянты, як будзе працаваць гэтая сістэма, дакладна выбудаваная, у сталіцы. Унесены змяненні ў дырэктыву ЖКГ, але ж гэта не застылы дакумент. Усё павінна быць гібкім і дакладным, але са зменай умоў павінны мяняцца і вы, каб знаходзіць метады, як працаваць з людзьмі. Павінны перавесці на падземныя крыніцы Мінск да 2025 года? Трэба тлумачыць людзям, што мы працуем у графіку і будзе, як і запланавана.

Трэба звярнуць увагу і на арганізацыю работы па аказанні рытуальных паслуг і адносна могілак, засяродзіла ўвагу сенатар. Яна прывяла прыклад жанчыны, якой ужо за 80, і яна ўсё жыццё ходзіць на пагост да мужа і сына, які памёр маленькі. А цяпер ёй кажуць, што на месцы побач з роднымі, якое яна для сябе падрыхтавала, ёсць нейкае пахаванне. Разабраліся — няма там пахавання. Але ж з'явіліся яшчэ нейкія праблемы: напэўна, нехта вельмі зацікаўлены ў гэтым кавалачку зямлі. Падобныя пытанні неабходна кантраляваць.

Для каго і дзе будаваць, што прадаваць

Грошы павінны расходавацца эфектыўна, і так, каб быў вынік. Шмат пытанняў узнікае адносна даўгабудаў і кошту жылля. Тры тысячы за квадратны метр для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў — хіба гэта магчыма? — задалася пытаннем спікер і выказала меркаванне, што можна было б будаваць больш панэльных, а не каркасна-маналітных дамоў для людзей такой катэгорыі. У сталіцы, дарэчы, каля 180 тысяч чалавек, якія стаяць на чарзе.

— Панэльныя будынкі будуць каштаваць танней, і чарга асоб, якія маюць патрэбу ў жыллі, будзе рухацца хутчэй. Давайце больш будавацца ў гарадах-спадарожніках, у тых жа Смалявічах, Рудзенск развіваць, іншыя рэгіёны, каб людзі не жылі па 20 гадоў у інтэрнатах.

Што датычыцца гандлю, то тут усё неадназначна, ахаратарызавала сітуацыю Наталля Качанава:

— Усе крамы, нават тыя, што ў крокавай даступнасці, павінны выглядаць прыстойна, мець добры асартымент, раскладку і ўмераныя цэны. А айчынная прадукцыя ў іх — змяшчацца на цэнтральных паліцах, як і тавары з нацыянальнай сімволікай. Тое ж самае датычыцца і заправак.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.