Вы тут

У Гродзенскім раёне п'яны мужчына кінуў у аўтамабіль дарожны знак


Небяспечную сітуацыю на дарозе стварыў 35-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна. Ён у якасці пасажыра разам са сваім знаёмым прыехаў у вёску Брузгі Гродзенскага раёна, каб адрамантаваць аўтамабіль, паведамляе МУС.


Пакуль кіроўца займаўся рамонтам транспартнага сродку, мужчына распіваў спіртныя напоі. Ужыўшы алкаголь, грамадзянін выйшаў на аўтадарогу. У тым месцы праходзіць рэканструкцыя праезнай часткі, абочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі.

Падазраваны, знаходзячыся ў нецвярозым стане, узяў загараджальны конус і беспадстаўна кінуў у аўтамабіль "Сітраен", які праязджаў міма. Ад удару ў іншамаркі аказалася пашкоджана лабавое шкло, кіроўцу ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.

Шкода ад хуліганскіх паводзін грамадзяніна склала 160 рублёў, яго дзеянням дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.