Вы тут

Пуцін упэўнены, што Беларусь і Расія знойдуць шляхі вырашэння самых складаных пытанняў саюзнага будаўніцтва


Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, паведамляецца на сайце Крамля.


"За больш як два дзесяцігоддзі, што прайшлі з часу падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, нашым краінам удалося наладзіць узаемавыгадныя інтэграцыйныя механізмы, істотна ўмацаваць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Рэалізуюцца ўзаемавыгадныя сумесныя праекты, ажыццяўляецца каардынацыя знешняй і абароннай палітыкі", - адзначыў у віншаванні кіраўнік Расійскай дзяржавы.

Пуцін выказаў упэўненасць, што назапашаны вопыт сумеснай працы дапаможа знайсці аптымальныя рашэнні любых, нават самых складаных пытанняў, якія стаяць на шляху саюзнага будаўніцтва.

Прэв'ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.