Вы тут

Прызначаны кіраўнікі двух цукровых заводаў


Кіраўніцтва "Белдзяржхарчпрама" прызначыла новых кіраўнікоў двух цукровых заводаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрна.


Большасць галасоў члены назіральнага савета ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат" аддалі Уладзіміру Белавусаву. Раней ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па рэалізацыі ААТ "Гродзенскі шклозавод".

На пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод" быў абраны Ігар Балтраменюк. Ён займаў пасаду антыкрызіснага кіраўніка ААТ "Драгічынскі трактарарамонтны завод".


Кіраўнікі ўсіх цукровых заводаў краіны былі затрыманыя яшчэ ў канцы студзеня і цяпер знаходзяцца ў СІЗА. Пад вартай апынуліся Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі камбінат), Віктар Міронаў (Жабінкаўскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі камбінат), Зміцер Ягораў (Скідзельскі завод). Распачатыя крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 2 арт. 431 (Дача хабару ў буйным памеры).

Сітуацыю пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт паведаміў, што вобшукі выявілі вялікае багацце ў затрыманых. «У мяне ні да каго няма асабістых прэтэнзій, я абараняю інтарэсы дзяржавы. І ведаеце, што яшчэ проста прыводзіць у шаленства? Калі ты змагаешся там за гэтую капейку па нафце, па газе, па метале, яшчэ па нечым, тут спрабуеш наладзіць, каб людзі заробкі мелі, гэтыя падонкі нахабна сярод белага дня крадуць! Гэта нармальна? Ненармальна. Таму гэта — навука для ўсіх дырэктараў» - сказаў ён.

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк таксама адзначыў:  "Тое, што зараз адбылося — гэта зноў-такі, знешняя дэбіторская запазычанасць. Гэта тыя схемы ашуканскія, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расійскімі».

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.