На дадзены момант у свеце зафіксавана прыкладна 1,607 млн чалавек, хворых на COVID-19. Каля 360 тыс. выздававелі. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.
Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (468,9 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (153,2 тыс.), Італія - на трэцім (143,6 тыс.), Германія (118,2 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (117,7 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, - на шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (83,3 тыс.).
Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 95,7 тыс чалавек. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 18,2 тыс.
Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі вырасла да 10 145 чалавек, 711 чалавек выздаравелі, 79 памерлі.
Ва Украіне зафіксавана 1892 выпадкі захворвання на COVID-19. 57 чалавек памерлі праз яго, а 45 больш не хварэюць.
Прэв'ю: europa.eu
Што за таемнымі дзвярыма?