Вы тут

Падведзены вынікі XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера»


У 2020 годзе ў Беларусі ў 16-ы раз праводзіцца Нацыянальны конкурс «Залатая Ліцера», заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі. Вынікі апублікавалі на афіцыйным сайце ведамства. «Звязда» апынулася сярод лаўрэатаў некалькіх намінацый.


У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 — рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ — 108 заявак ад 31 рэдакцыі СМІ, карпаратыўныя — 23. Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.

  • Праект «Чвэрць стагоддзя» рэдакцыі газеты «Звязда» РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» стаў лаўрэатам намінацыі «Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі».
  • Алена Брава, рэдактар рэдакцыі часопіса «Алеся» РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (праект «Знайдзіся, дзіця!») — лаўрэат намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі».
  • Рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» — сярод лаўрэатаў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
  • Маладзёжны дадатак «Чырвонка. Чырвоная змена» рэдакцыі газеты «Звязда» РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» стаў лаўрэатам намінацыі «Найлепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».
  • Пераможцам персанальнай намінацыі — «Найлепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял (нарыс, эсэ, фельетон) рэспублiканскiх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» стала Валянціна Ждановіч, адказны сакратар часопіса «Belarus» РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (цыкл эсэ і нарысаў).

З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.

Прэв'ю: Міністэрства інфармацыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.