Па інфармацыі, якая паступіла ад Міністэрства транспарту Чэхіі, чэшскі бок з 25 мая часова прыпыняе прадастаўленне магчымасці для беларускіх перавозчыкаў выкарыстання чэшскіх двухбаковых/транзітных дазволаў для перавозак у/з трэціх краін пры іх транзіце праз краіну рэгістрацыі (гэта значыць праз тэрыторыю Беларусі), паведамляецца на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Такім чынам, беларускія перавозчыкі, якія будуць выконваць такія аперацыі ў Чэхіі, павінныя мець чэшскія дазволы у/з трэціх краін. Такая мера будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці абмежавання.
Мінтранс просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.
Прэв’ю: cervicauto.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?