Вы тут

Літаратурны батл «Пісьменнікі — дзецям!» правядзе «Звязда» 1 чэрвеня


У першы дзень лета выдавецкі дом «Звязда» запрашае на літаратурны батл, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, у якім прымуць удзел беларускія пісьменнікі Павел Гушынец і Дзмітрый Юртаеў. Мерапрыемства адбудзецца ў прэс-цэнтры Дома прэсы (Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а, 2 паверх).


Павел — аўтар зборнікаў медыцынскіх апавяданняў, кнігі ўспамінаў «дзяцей акупацыі» «Вайна дзяўчынкі Сашы» і дзіцячых кніг, якія выйшлі ў выдавецкім доме «Звязда»: «Дзяўчынка і кракадзіл» (2018), і яе працяг — «Тата, раскажы пра мяне гісторыю» (2019).

Дзмітрый — паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, мастак, акцёр, член Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новы Сучаснік», пераможца конкурсу «Пісьменнікі — дзецям» ў 2017 годзе. У 2018 годзе ў выдавецкім доме «Звязда» выйшла яго дэбютная кніга з вясёлымі дзіцячымі вершамі «Ні секунды цішыні».

Арганізатары гарантуюць займальную, гумарыстычную, інтэлектуальную бітву двух таленавітых пісьменнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.