Вы тут

«Казкі для сяброў»: выйшла кніга казак Ірыны Буторынай


У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла з друку кніга казак для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту: «Казкі для сяброў» Ірыны Буторынай.


Спецыяльна для маленькіх і дарослых кнігалюбаў, якія ведаюць (або пакуль яшчэ вывучаюць) рускую, беларускую і французскую мовы, была створаная гэтая кніга. Свае чароўныя гісторыі на яе старонках вам раскажуць беларускія пісьменнікі: Уладзімір Ліпскі, Міхаіл Пазнякоў, Мікалай Чарняўскі, Яніна Жабко, Алесь Карлюкевіч, Алесь Бадак, Алена Стэльмах, Анатоль Зэкаў, Генадзь Аўласенка. А каб падарожжа ў свет казкі было больш яркім і запамінальным, да кожнага твору падрыхтаваныя ілюстрацыі. Іх аўтарамі з’яўляюцца і школьнікі, і студэнты — будучыя настаўнікі пачатковых класаў.

Кніга будзе цікавай для ўрокаў у школе і ў пазанавучальнай дзейнасці. Яе можна з захапленнем чытаць ўсёй сям’ёй дома і ў падарожжах.

«Казкі для сяброў» — гэта кніга, якая пазнаёміць з літаратурнай творчасцю беларускіх пісьменнікаў, падкажа тэмы для абмеркавання, дапаможа чытачам розных краін засвоіць яшчэ адну вельмі важную мову — мову сяброўства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.