Вы тут

У Дзень абароны дзяцей мастакі падтрымалі ў Мінску акцыю «Проста дзеці»


У цэнтральных уваходаў у сталічныя паркі ў ноч з 31 мая на 1 чэрвеня з’явіліся вялізныя смайлы, намаляваныя крэйдай. Такім незвычайным спосабам беларускія мастакі вырашылі прыцягнуць увагу да інфармацыйнай кампаніі «Проста дзеці», якая рэалізуецца Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.


З’яўленне смайлаў супала са святкаваннем Міжнароднага дня абароны дзяцей і было падтрыманае Музеем гісторыі горада Мінска і Беларускім саюзам мастакоў. У акцыі прынялі ўдзел мастакі Філіп Баласыга, Святлана Петушкова, Караліна Кулеш, Святлана Кміт і Валерыя Зязюлька. Малюнкі на асфальце выкананыя ў колерах кампаніі «Проста дзеці» і дапоўненыя аднайменным хэштэгам.

Арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых далучыцца да акцыі, намаляваўшы крэйдай смайл і хэштэг #простодети. Фота малюнкаў можна размяшчаць таксама ў сацыяльных сетках. Да акцыі далучыліся валанцёры Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), якія намалявалі смайлы ў дварах сваіх дамоў.

Адзначым, што інфармацыйная кампанія «Проста дзеці» стартавала 3 снежня 2019 года і праводзіцца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка інваліднасці і сацыяльная інтэграцыя дзяцей з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь». Інфармацыйная кампанія «Проста дзеці» накіраваная на змяншэнне стыгмы ў адносінах да дзяцей з інваліднасцю і іх сем’яў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота ЮНІСЕФ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.