Вы тут

Мінлясгас расказаў пра графік прамых ліній кіраўніцтва ў чэрвені


Міністэрства лясной гаспадаркі абвясціла графік правядзення прамых тэлефонных ліній адказнымі службовымі асобамі ў першы месяц лета.


Так, міністр лясной гаспадаркі Віталій Аляксандравіч Дрожжа будзе на сувязі 27 чэрвеня. З ім можна будзе пагаварыць з 9 да 12 гадзін. Кантактны тэлефон — 200 46 01.

Першы намеснік міністра Валянцін Генадзьевіч Шатраўка будзе гатовы адказаць на пытанні 6 чэрвеня. У гэты дзень прамая тэлефонная лінія пройдзе з 9 да 12 гадзін. Звязацца з першым намеснікам міністра можна будзе па тэлефоне 200 46 05.

Прамыя тэлефонныя лініі намесніка міністра Уладзіміра Іванавіча Крэча пройдуць 13 і 20 чэрвеня. Час той жа — з 9 да 12 гадзін. Нумар тэлефона, па якім ахвотныя змогуць задаць яму пытанні, — 200 46 09.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.