Вы тут

ЕЦБ павялічыў праграму падтрымкі эканомікі да 1,35 трлн еўра


Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) пашырыў сваю праграму выкупу каштоўных папер краін ЕС — Pandemic Emergency Purchase Programme (PEPP) — яшчэ на 600 мільярдаў еўра да 1,35 трлн еўра, каб падтрымаць эканоміку еўразоны на фоне пандэміі каранавіруса, паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгулятара.


Праграма PEPP прадаўжаецца i будзе дзейнічаць як мінімум да канца чэрвеня 2021 года. Раней у красавіку кіраўнік ЕЦБ Крысцін Лагард заявіла, што рэгулятар можа да канца года задзейнічаць больш за 1 трлн еўра і савет кіраўнікоў гатовы скарэктаваць аб’ём PEPP наколькі неабходна.

Запушчаная ў сакавіку часовая праграма першапачатковым аб’ёмам 750 млрд еўра ўключае ўсе катэгорыі актываў, якія падпадаюць пад існуючую праграму іх пакупкі. Рэгулятар раней не выключыў, што праграма можа быць спыненая ў сувязі з рашэннем аб завяршэнні крызіснага этапу ў распаўсюдзе каранавіруса, але ў любым выпадку гэта адбудзецца не раней канца 2020 года.

Сёння стала вядома, што ЕЦБ захаваў базавую працэнтную стаўку па крэдытах на нулявым узроўні. Адпаведнае рашэнне прынята па выніках пасяджэння савета кіраўнікоў ЕЦБ. Акрамя таго, стаўка па дэпазітах захавана на ўзроўні мінус 0,5 %, стаўка па маржынальнасці крэдытаў — на ўзроўні 0,25 %.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.