Вы тут

Наталля Каліноўская, дырэктар Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава: Інвестыцыі ў адукацыю моладзі — клопат пра будучыню


Наталля КАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава:

— Штодня праглядваючы самыя розную інфармацыю ў сеціве, я заўсёды маю на ўвазе, які ўплыў усё гэта можа мець на свядомасць маіх вучняў ды іх равеснікаў. Згадзіцеся, вельмі дрэнна выхоўваць моладзь на негатыве. А мы з вамі павінны навучыць нашых дзяцей дабрыні, уменні праяўляць павагу і спагаду, навучыць іх думаць і разважаць, бо без гэтага не бывае паўнацэннай асобы і свядомага грамадзяніна. А інтэрнэт, на жаль, апошнім часам ледзь не разрывае ад фэйкаў, чарноцця і адкрытай злосці.

Ды вось, і апанентаў, і прыхільнікаў я заклікаю разам успомніць, колькі станоўчых перамен адбылося ў краіне за апошнія гады і дзесяцігоддзі, як вырасла наша рэспубліка ў сваім сацыяльна-эканамічным развіцці. А колькі магчымасцей адкрывае дзяржава для моладзі, можна праілюстраваць на прыкладзе нашага ліцэя. Абласны ліцэй — гэта магчымасць для адораных дзяцей з Брэстчыны, хлопчыкаў і дзяўчынак нават з самых аддаленых вёсак атрымаць якасную адукацыю.

У нашым ліцэі навучаецца 75 працэнтаў дзяцей з населеных пунктаў вобласці. Для іх пры навучальнай установе ёсць камфортны інтэрнат, за кошт бюджэту яны забяспечаны 4-разовым харчаваннем. Штогод мы рамантуем памяшканне інтэрната і вучэбнага корпуса, купляем абсталяванне і мэблю зноў жа за бюджэтныя грошы. Некаторыя бацькі, так было на дні адкрытых дзвярэй, калі дазнаваліся аб умовах пражывання і навучання, называлі гэтую з’яву «камунізмам» і выказвалі жаданне аддаць дзяцей на навучанне. Мы рады таленавітым, матываваным на вучобу школьнікам. Па выніках уступных іспытаў у ліцэй паступаюць найлепшыя. І мы ганарымся сваімі выпускнікамі. Ад 95 да 100 працэнтаў у розныя гады нашы дзеці становяцца студэнтамі ВНУ, абсалютная большасць з іх паступае на бюджэтную форму навучання.

Як вядома, інвестыцыі ў адукацыю моладзі гэта і ёсць клопат пра будучыню. А магчымасці для дзяцей з глыбінкі грунтоўна падрыхтавацца і стаць студэнтамі нават самых прэстыжных навучальных устаноў красамоўна сведчаць аб прыярытэтах дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.