Вы тут

У Глускім раёне мужчына касіў траву і атрымаў апёкі


Сёння ўначы ў Глускі РАНС паступіла паведамленне пра тое, што ў бальніцу паступіў мужчына з тэрмічнымі апёкамі цела. Было ўстаноўлена, што напярэдадні на тэрыторыі свайго домаўладання ў вёсцы Даколь Глускага раёна ён касіў траву бензінавым трымерам і пры гэтым курыў.


У выніку ўспышкі пароў бензіну загарэлася вопратка. На дапамогу мужчыну прыйшлі суседзі, якія патушылі агонь падручнымі сродкамі. Брыгадай медыкаў пацярпелы быў шпіталізаваны.

Маёмасць і будынкі на тэрыторыі домаўладання не пашкоджаны. Як мяркуецца, прычына здарэння - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Прэв’ю: freepik.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.