Вы тут

Трэнд лічбавай эканомікі


«Вага» гэтага сектара ў Кітаі перасягнула 5 трлн долараў.


Дабаўленая вартасць лічбавай эканомікі ў Кітаі у 2019 годзе была зафіксаваная на ўзроўні 35,8 трлн. юаняў (звыш 5 трлн. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

На гэтага сектара прыйшлося 36,2 працэнта ВУП, што на 1,4 працэнтнага пункта вышэй, чым у папярэднім годзе. Пра гэта паведаміла Кітайская акадэмія інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (CAICT).

Па меркаванні спецыялістаў CAICT, якая мае ролю экспертнага цэнтра для ўрада, гэтыя лічбы, якія былі напярэдадні апублікаваныя ў Белай кнізе, сведчаць аб тым, што лічбавая эканоміка Кітая вырасла ў мінулым годзе на 15,6 працэнта.

Дабаўленая вартасць уласна лічбавага сектара у 2019 годзе склала 7,1 трлн. юаняў, што на 11,1 працэнта вышэй у параўнанні з 2018 годам. 28,8 трлн. юаняў дабаўленага кошту былі створаны з прыцягненнем лічбавых тэхналогій у іншых галінах эканомікі, у тым ліку сельскай гаспадарцы, вытворчым сектары і сферы паслуг.

На правінцыйным узроўні дабаўленая вартасць лічбавай эканомікі ў Пекіне, Шанхаі, правінцыях Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь, Хубэй, Сычуань, Хэнань, Хэбэй, Аньхой і Хунань перасягнула ў мінулым годзе адзнаку 1 трлн. юаняў. Для Пекіна і Шанхая доля лічбавай эканомікі ў ВУП перавысіла 50 працэнтаў.

Прэв’ю: offshoreview.eu

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.