Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Будуць прыкметныя перамены ў прафесiйнай сферы. Гэта сур'ёзнае выпрабаванне на трываласць, ад вас спатрэбяцца здольнасць да супрацоўнiцтва i юрыдычная адукаванасць. Злапомнасць з боку аднаго з калег цi сяброў трохi засмуцiць, але паслужыць для вас добрым урокам. У чацвер будзьце асцярожныя з прывабнай прапановай у асабiстым жыццi. Пакуль не варта нiчога планаваць сур'ёзна, бо ўсё можа змянiцца ў адно iмгненне.

ЦЯЛЕЦ. Надыходзiць спрыяльны перыяд для рэалiзацыi кар'ерных планаў, не выпусцiце важную iнфармацыю. У першай палове тыдня не распыляйцеся на дробнае i iмгненнае, памятайце, што ваша сiла праяўляецца, калi вы сканцэнтраваны на чымсьцi адным. У аўторак можа сарвацца важнае мерапрыемства — не варта хвалявацца: з'явiцца iншы варыянт. У пятнiцу не будзьце занадта крыўдлiвыя — вы рызыкуеце ўпусцiць выгадную прапанову. У нядзелю не варта высвятляць адносiны ў сям'i.

БЛIЗНЯТЫ. На гэтым тыднi не трэба кiдацца ў крайнасцi. Больш уважлiва прыслухайцеся да свайго ўнутранага голасу — ён абяцае падказаць дакладнае рашэнне. Сiтуацыя наладзiцца, i з'явiцца магчымасць ажыццявiць сваё самае запаветнае жаданне, прычым усё адбудзецца само, амаль без намаганняў з вашага боку. Так што змагацца не варта, ёсць сэнс даверыцца лёсу. У выхадныя днi ўсё стане на свае месцы, палепшацца адносiны з блiзкiмi людзьмi.

РАК. На гэтым тыднi паспрабуйце глядзець на свет па-фiласофску. Можа трывожыць унутранае напружанне, гатовае ў любы момант вырвацца i разбурыць усё на сваiм шляху. Гэтага цмока лепш прыручыць да таго, як ён ускладнiць вам жыццё. Пазбягайце непатрэбных i непрыемных сустрэч, гутарак, не ўдзельнiчайце ў спрэчках у сацсетках. У канцы тыдня настрой палепшыцца. Можа з'явiцца шанц атрымаць дадатковы прыбытак i добра адпачыць.

ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для навучання i павышэння прафесiйнага ўзроўню. У панядзелак ваш аўтарытэт можа выратаваць ад краху адну вельмi важную справу, будзьце гатовыя ўзяць на сябе адказнасць. У аўторак i сераду многае будзе атрымлiвацца па iнерцыi. Не ўступайце ў спрэчку, калi не да канца ўпэўнены ў сваёй праваце. У канцы тыдня падрыхтуйцеся да нечаканай i прыемнай паездкi.

ДЗЕВА. Пастарайцеся засяродзiцца на самым галоўным, тады дробныя непрыемнасцi не перашкодзяць ажыццяўленню вашых мэт. Не выключаны выпрабаваннi i цяжкасцi. Аднак у сераду вы знойдзеце разуменне i падтрымку. Блiжэй да выхадных перад націскам вашай энергii знiкнуць абмежаваннi i перашкоды. Пастаўцеся з разуменнем да праблем родных.

ШАЛI. Рашучасць i iмклiвасць — вось вашы асноўныя козыры, а марудзiць i сумнявацца — значыць прайграць. У аўторак пастарайцеся спакойна ўспрыняць iнфармацыю не зусiм прыемнага зместу. У сераду поспех будзе спрыяць тым, хто збiраецца адправiцца ў далёкую паездку. Паспрабуйце сувымяраць уласную сiлу i не цiснуць на навакольных сваiм аўтарытэтам. У суботу варта зладзiць вечарыну або пiкнiк з сябрамi.

СКАРПIЁН. Тыдзень пройдзе пад знакам дасцiпнасцi i дару пераканання — вы лёгка даможацеся жаданага, калi насамрэч захочаце. Магнетычнай прывабнасцi вашай асобы нiхто не зможа супрацiўляцца. Абвострыцца жаданне стабiльнасцi, i многiя дзеяннi будуць накiраваныя менавiта на яе здабыццё. Зоркi кажуць, што сiтуацыя, якая вас турбуе, паспяхова вырашыцца.

СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня з'явiцца магчымасць праявiць сябе ў новай справе, што можа прынесцi дадатковы прыбытак. А вось у чацвер свае iдэi i прапановы давядзецца адстойваць. У пятнiцу вас можа парадаваць спатканне або сустрэча з сябрамi. Выхадныя варта правесцi за горадам, падыхаць свежым паветрам.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыднi лепш не даваць нагоду для плётак, не выкладвайце нiякiх фатаграфiй у сацсетках. Сiтуацыя будзе спрыяць навядзенню парадку ў думках i справах. У чацвер сем разоў падумайце, перш чым залазiць у якiя-небудзь канфлiкты. У пятнiцу вельмi непажадана праяўляць агрэсiўнасць, гэты дзень трэба скарыстаць для аднаўлення гармонii. У выхадныя давядзецца вырашаць сямейныя праблемы.

ВАДАЛIЎ. Паспрабуйце намецiць планы на тыдзень i дакладна iх прытрымлiвацца. Зберажыце сябе ад непатрэбных кантактаў i пустой балбатнi. Крытычна паглядзiце на свае iдэi: наколькi яны рэалiстычныя i цi магчымае iх увасабленне ў найблiжэйшы час. Удзялiце ўвагу дзецям i старэйшым сваякам. Збярыцеся ўсёй сям'ёй, i вы адчуеце радасць жыцця i супакаенне.

РЫБЫ. На гэтым тыднi на рабоце могуць узнiкнуць дробныя непрыемнасцi як вынiк няўпэўненасцi ва ўласных сiлах. У сераду вы будзеце забяспечаны сiмпатыяй i падтрымкай сяброў i аднадумцаў. Шануйце i паважайце сваю працу — дэманстрацыя самакрытычнасцi на гэтым тыднi прывядзе толькi да таго, што вам сядуць на шыю, адначасова даўшы зразумець, што вы дрэнна спраўляецеся з абавязкамi. У выхадныя парадуе каханы чалавек.

Прэв’ю: besthdwallpaper.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.