Вы тут

Мінсувязі рэкамендавала аператарам разгледзець магчымасць зніжэння абанплаты з-за праблем з інтэрнэтам


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі рэкамендавала аператарам электрасувязі разгледзець магчымасць пераразліку абаненцкай планы з-за праблем з інтэрнэтам, паведамілі на сайце Мінсувязі.


«Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рэкамендавала аператарам электрасувязі разгледзець магчымасць пераразліку абаненцкай планы ва ўстаноўленым парадку», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінсувязі адзначылі, што значнае абмежаванне доступу да сэрвісаў і рэсурсаў інтэрнэту зафіксавана з 9 па 11 жніўня «у сувязі з множнымі кібератакамі на інфраструктуру сетак электрасувязі беларускіх аператараў і на сайты дзяржаўных органаў і арганізацый».

«Упаўнаважанымі аператарамі электрасувязі праведзены неабходныя аварыйна-аднаўленчыя работы. Прынятыя меры далі магчымасць практычна аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў інтэрнэту», — праінфармавалі ў Мінсувязі.

Прэв’ю: jlsteelstructure.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.