У перыяд зімовых святаў традыцыйна ўзрастае актыўнасць фінансавых злачынцаў, якія з дапамогай фішынгавых старонак імітуюць сапраўдныя рэсурсы Беларусбанка, і абвяшчаюць там аб правядзенні навагодніх акцый з розыгрышам грашовых прызоў і каштоўных падарункаў. Жадаючыя прыняць удзел і атрымаць нібыта гарантаваны прэзент ад банка рызыкуюць скампраметаваць свае асабістыя дадзеныя і пазбавіцца грошай.
Злачынная схема працуе так: спачатку зламыснікі ствараюць фэйкавую старонку афіцыйнага сайта банка. Каб яе было цяжка адрозніць ад арыгінала, яны цалкам капіруюць візуальнае афармленне рэальнага рэсурсу, а таксама прыдумляюць даменнае імя, максімальна падобнае на сапраўдны адрас сайта. Розніца можа быць усяго толькі ў адным або некалькіх сімвалах — літарах, лічбах. Як правіла, спасылка на рэсурс-падробку распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі (іnstagram, facebook, vk і іншыя), а таксама рэкламныя аб’явы ў папулярных пошукавых сэрвісах (Google, Яндэкс і таму падобных). На зробленай фэйкавай старонцы ашуканцы размяшчаюць навіну аб тым, што банк нібыта запусціў навагоднюю (паслянавагоднюю) акцыю і кожны яе ўдзельнік атрымае гарантаваныя грашовыя прызы, а таксама іншыя каштоўныя падарункі. Падробленая акцыя дзейнічае, нібыта, з 1 снежня па 30 студзеня.
Той, хто зацікавіўся «бясплатным сырам», клікаюць на прапанаваную ім спасылку або кнопку і такім чынам трапляюць на падробленую старонку ўжо сістэмы «інтэрнэт-банкінг». Там яны бачаць інфармацыйнае паведамленне, якое абвяшчае, што для атрымання прыза неабходна ўвайсці ў свой асабісты кабінет — увесці лагін, пароль і код бяспекі. На справе форма, якая запаўняецца карыстальнікамі, у асабісты кабінет не вядзе, а выкарыстоўваецца зламыснікамі для збору персанальных даных грамадзян. Маючы гэтую інфармацыю, ашуканцы атрымліваюць доступ да грашовых сродкаў трымальнікаў карт і ўладальнікаў рахункаў.
Улічваючы гэта, банк у чарговы раз просіць сваіх кліентаў заўсёды даведвацца пра акцыі, якія праводзіць Беларусбанк, толькі на афіцыйным сайце банка https://belarusbank. by (https://asb. by) і ў афіцыйных групах банка ў сацыяльных сетках:
• іnstagram (https://www.іnstagram. com/asb. belarusbank);
• іnstagram — бізнес-рахунак (https://www.іnstagram. com/busіness. asb);
• facebook (https://www. facebook. com/asb. belarusbank);
• facebook — бізнес-рахунак (https://www. facebook. com/busіness. asb);
• telegram (https://by. tgstat. com/channel/@belarusbank_channel);
• vk (https://vk. com/asb. belarusbank);
• Аднакласнікі (https://ok. ru/asb. belarusbank);
• tіktok (https://www. tіktok. com/@belarusbank. by? lang=ru-RU).
Каб не пацярпець ад махлярства і прадухіліць падобныя выпадкі, варта памятаць, што небяспечна пераходзіць па сумніўных спасылках і ўводзіць там сваю персанальную інфармацыю: імя, тэлефон, пашпартныя дадзеныя, лагіны, паролі, рэквізіты плацежных карт, коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю, што атрымліваецца з SMS-паведамленняў. Акрамя таго, неабходна пераправяраць карэктнасць адрасоў сайтаў, якія наведваюцца.
А адрас інтэрнэт-банкінгу Беларусбанка — іbank.asb.by. Трапіць у інтэрнэт-банкінг можна таксама з галоўнай старонкі сайта belarusbank.by, клікнуўшы на кнопку прамога доступу.
Сяргей КУРКАЧ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».