30 верасня, серада

Вы тут

Зварот да чытачоў «Звязды» з нагоды сітуацыі ў Беларусі


Мы, супрацоўнікі найстарэйшага беларускага выдання — газеты «Звязда», з неспакоем і болем глядзім на тое, што гэтымі днямі адбываецца ў краіне. За больш чым сто гадоў існавання «Звязда» ніколі не спыняла сваёй работы і нават у найцяжэйшыя часы несла чытачам веру і надзею. І сёння мы не можам заставацца абыякавымі да таго, што робіцца навокал. 


Звяздоўцы выказваюць падтрымку ўсім без выключэння, хто пацярпеў у канфліктах апошніх дзён, іх сем’ям і блізкім.

Мы заклікаем паважаць журналістаў, якія працуюць на месцы падзей і выконваюць свой прафесійны абавязак. Заклікаем не ўжываць сілу ў дачыненні да тых, хто выказвае сваё меркаванне, і не праяўляць агрэсію, няважна, на якім баку вы знаходзіцеся. Заклікаем усіх паважаць закон, але найперш — чалавечую годнасць. Гвалт можа спарадзіць толькі гвалт.

Мы шануем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, паводле якога кожны грамадзянін краіны мае права адкрыта выказваць сваю пазіцыю, і лічым, што закладзеныя ў яго правы і свабоды з’яўляюцца неад’емнай часткай гарманічнага і згуртаванага грамадства.

Журналісты і супрацоўнікі «Звязды» выступаюць за цывілізаваны шлях вырашэння рознагалоссяў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Валоданне нейкiмi рэчамi азначае i тое, што на iх могуць паквапiцца староннiя. Няма рознiцы, што гэта — мабiльны тэлефон, сумачка цi бензатрымер. 

Грамадства

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Служба гэтая вельмi напружаная — трэба пастаянна быць у курсе ўсяго, што адбываецца на тэрыторыi даручанага раёна, трымаць кантакт з мясцовымi жыхарамi.