Вы тут

МУС: Мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні. Звыш за дзве тысячы чалавек ужо адпушчаны дадому


Мінулыя суткі сталі самымі спакойнымі за апошнія чатыры дні, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.


- Акцыі ў большасці сваёй насілі мірны характар. Удзельнікі так званых ланцужкоў салідарнасці выстройваюцца ў сталіцы і шэрагу гарадоў рэспублікі, яны выказваюць ўсеагульнае імкненне да ўрэгулявання ўсіх пытанняў негвалтоўнымі метадамі.

Толькі ў асобных выпадках падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў дзеянні некаторых асоб насілі агрэсіўны характар. Так, у Віцебску цялесныя пашкоджанні былі нанесены супрацоўніку органаў унутраных спраў, каменем пашкоджаны службовы аўтамабіль. У цяперашні час ажыццяўляецца прававая ацэнка дзеянням парушальнікаў. Акрамя таго, праводзіцца праверка па фактах размяшчэння ў сеткі інтэрнэт матэрыялаў абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Гродзенскага рэгіёну, а таксама ў сувязі з публікацыямі пагроз іх блізкім. Усяго за гэтыя суткі было складзена 102 пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.

- У МУС заклапочаныя праблемай перапоўненасці месцаў утрымання затрыманых. Звыш за дзве тысячы грамадзян ужо адпушчаныя дадому. Гэты працэс ідзе бесперапынна, працягваецца і цяпер.

У ведамстве дадалі, што робяць усё магчымае для вырашэння сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.