Вы тут

Стаўка на штучны інтэлект


Кітай актыўна развівае сусветны трэнд.


Штучны інтэлект (ШІ) здольны да 2030 года ўнесці ўклад у глабальную эканоміку ў памеры 16 трлн долараў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі GSMA Ltd Джон Хофман, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Ён адзначыў, што да 2030 года ШІ, па прагнозах, можа стымуляваць рост лакальных эканомік да 26 працэнтаў. GSMA — гэта міжнародная асацыяцыя аператараў мабільнай сувязі, а GSMA Ltd — яе даччыная кампанія.

«Увесь свет бачыць, што Кітай ажыццяўляе важкія капіталаўкладанні ў ШІ, маючы намер да 2025 года мадэрнізаваць і падключыць да яго ўсю кітайскую прамысловасць», — адзначыў Джон Хофман. Ён падкрэсліў, што аб’ём дадзеных і колькасць падлучаных карыстальнікаў у КНР больш, чым у любой іншай краіне. Пры гэтым, як вядома, чым больш дадзеных, тым лепш і дакладней функцыянуе ШІ.

Кітай таксама здабывае выгаду з шырокага ўкаранення новых дадаткаў, а значная колькасць насельніцтва азначае мноства сцэнарыяў выкарыстання ШІ, якія затым можна тэставаць і аптымізаваць у кароткіх цыклах, абапіраючыся на рынкавыя чаканні. Акрамя аўтарытэтных гульцоў галіны, такіх як Baidu, Alibaba і Tencent, у КНР, па словах Джона Хофмана, маецца спрыяльная экаасяроддзе для стартапаў з прыцягненнем як дзяржаўнага, так і прыватнага капіталу.

Фота: komyza.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.