Вы тут

Скідзель рыхтуецца прыняць абласныя Дажынкі-2020


Да фестывалю аграрыяў горад-спадарожнік набудзе новы воблік. Вядуцца рамонтныя работы адміністрацыйных і жылых будынкаў. Ідзе рамонт гарадскіх дарог і магістралі М6. Устаноўлены ўязныя знакі да фестывалю. На фасадах жылых дамоў з’явіліся маляўнічыя графіці.


Аднаўленне чакае не толькі цэнтральныя вуліцы, але і ўвесь горад. Увага надаецца дарогам, яны капітальна рамантуюцца, добраўпарадкуюцца пешаходныя дарожкі. Па-новаму будзе выглядаць сквер у цэнтры горада: вядзецца ўстаноўка ратонды, а пад яе купалам з’явяцца выявы ўсіх гербаў Гродзенскай вобласці.

Капітальнае аднаўленне адбудзецца ў Доме культуры. Тут пройдзе галоўная фестывальная ўрачыстаць — ушанаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі. На мадэрнізацыю будынка плануецца патраціць тры мільёны рублёў. З’явіцца новы кінатэатр, частка будынка адводзіцца пад ЗАГС.

Як паведамілі ў Гродзенскім райвыканкаме, усе работы па падрыхтоўцы да абласных Дажынак вядуцца згодна з планам. Большая частка рамонтных работ завершана. Актыўна вядзецца будаўніцтва жылых дамоў. Сёлета будзе здадзены 56-кватэрны жылы дом і 17 блочных двухкватэрных катэджаў. Многія жылыя дамы адрамантаваны, а на іх тарцах з’явіліся маляўнічыя графіці. На адном з іх выява маладой пары ў поле на фоне камбайна, на другім дзяўчына збірае снапы, а над ёй ляціць бусел. Ураджайнай восені радуецца бабуля, якая выглядае з акна. Гэтыя і іншыя выявы ўжо ўпрыгожваюць фасады шматпавярховых дамоў. Усяго такіх малюнкаў будзе адзінаццаць, большасць ужо зроблена.

Не забыліся тут і пра азеляненне. Высаджана больш за 300 дрэў, 55 тысяч кветак, адрамантавана 10 тысяч квадратных метраў газонаў. Усе работы плануецца завяршыць да 1 лістапада.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.